Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рызакто́нія

(н.-лац. rhisoctonia)

недасканалы грыб класа дэйтэраміцэтаў, які развіваецца на бульбе, бураках, моркве, памідорах, бабовых раслінах.

рызалі́т

(ням. Rysalit, ад іт. risalita)

частка будынка, якая выступае за лінію цэнтральнай восі фасада.

рызамо́рфы

(ад гр. rhiza = корань + -морфы)

доўгія шнурападобныя спляценні грыбных ніцей у некаторых грыбоў, якія служаць для правядзення вады і пажыўных рэчываў ад грыбніцы ў пладовыя целы.

рызапла́ст

(ад гр. rhiza = корань + -пласт)

тонкая нітка ў некаторых жгуцікавых, якая злучае жгуцік з ядром.

рызапо́дыі

(ад гр. rhiza = корань + -подыі)

тонкія протаплазматычныя ніці — псеўдаподыі форамініфераў.

рызасале́нія

(н.-лац. rhizosolenia)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. рызасаленіевых, якая пашырана пераважна ў марскім планктоне, зрэдку ў азёрах.

рызасфе́ра

(ад гр. rhiza = корань + сфера)

прыкаранёвая зона глебы, у якой сканцэнтравана вялікая колькасць мікраарганізмаў (бактэрый, грыбоў, актынаміцэтаў).

рызафі́дый

(н.-лац. rhizophydium)

ніжэйшы грыб сям. рызыдыевых, які развіваецца на разнастайных раслінных і жывёльных субстратах.

рызафо́ры

(ад гр. rhiza = корань + -фор)

тонкія коранепадобныя вырасты на парастках у некаторых папарацепадобных, напр. селагінелаў.

рызі́на1

(лац. resina = смала)

тое, што і гума 1.