Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меры́дыян

(н.-лац. meridion)

каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая трапляецца ў чыстых прэсных водах на камянях, раслінах, нярэдка ў планктоне.

мерыдыя́н

(лац. meridianus = паўднёвы)

уяўная лінія на паверхні зямнога шара, якая злучае абодва полюсы і ўсе пункты якой маюць аднолькавую даўгату;

нябесны м. — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.

мерыдыяна́льны

(лац. meridionalis)

які мае напрамак з поўначы на поўдзень, па мерыдыяну.

мерыдыя́нны

(ад мерыдыян)

які мае адносіны да мерыдыяна;

м. круг — астранамічны прыбор для вызначэння моманту праходжання нябесных свяціл праз нябесны мерыдыян.

меры́нгія

(н.-лац. moehringia)

травяністая расліна сям. гваздзіковых з белымі кветкамі на доўгіх кветаножках, пашыраная ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы.

мерыно́с

(ісп. merinos)

парода танкарунных авечак.

мерысмапе́дыя

(н.-лац. merismopedia)

каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. мерысмапедыевых, якая пашырана пераважна ў прэсных водах.

мерыстэ́ма

(ад гр. meristos = падзельны)

тканка ў раслін, здольная на працягу ўсяго жыцця ўтвараць новыя клеткі.

мерытакра́тыя

(ад лац. meritus = дастойны + -кратыя)

улада найбольш здольных.

-мерыя

(гр. meros = частка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з паняццем «расчляненне».