Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мента́льны

(лац. mentalis = разумовы, духоўны)

які датычыць спосабу мыслення, духоўнасці.

ме́нтар

(фр. mentor, ад гр. Mentor = імя выхавальніка Тэлемаха, сына Адысея)

настаўнік, выхавальнік, дарадчык (з адценнем іроніі).

менто́л

(ням. Menthol, ад лац. mentha = мята + oleum = алей)

арганічнае злучэнне ў выглядзе празрыстага крышталічнага рэчыва з моцным мятным пахам; выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і харчовай прамысловасці.

менуэ́т

(фр. menuet, ад menu = маленькі)

старадаўні французскі бальны танец з павольнымі і плаўнымі рухамі, які складаецца ў асноўным з паклонаў і рэверансаў, а таксама музыка да гэтага танца.

ме́нцік

(ад венг. mente = куртка)

кароткая гусарская куртка, абшытая футрам.

меню́

(фр. menu)

1) набор страў і напіткаў да абеду, снедання і інш., а таксама лісток у сталовай, кафэ, рэстаране з пералікам страў і напіткаў;

2) інфармацыйны пералік магчымых работ або праграм у сістэме, якая ўводзіцца на экран дысплея тэрмінала.