Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мезарэлье́ф

(ад меза- + рэльеф)

формы рэльефу зямной паверхні з амплітудай вышынь да некалькіх дзесяткаў метраў, прамежкавыя паміж макрарэльефам і мікрарэльефам (рачныя даліны, катлавіны і інш.).

мезасапро́бы

(ад меза- + гр. sapros = гнілы + bios = жыццё)

раслінныя і жывёльныя арганізмы, якія жывуць у водах, што ўмерана забруджаны арганічным рэчывам.

мезасідэры́ты

(адмеза- + сідэрыты)

жалезна-каменныя метэарыты.

мезаска́ф

(ад меза- + -скаф)

камера, прызначаная для вывучэння сярэдніх глыбінь акіяна.

мезасфе́ра

(ад меза- + офера)

пераходны слой атмасферы на вышыні 50—80 км паміж стратасферай і іанасферай.

мезато́рый

(ад меза- + торый)

прадукт радыеактыўнага распаду торыю; выкарыстоўваецца ў медыцыне, для вырабу святлівых фарбаў.

мезатро́н

(ад меза- + -трон)

устарэлая назва мезона.

мезатро́фны

(ад меза- + -трофны);

м-ыя азёры — вадаёмы з сярэднім утрыманнем пажыўных рэчываў.

мезатро́фы

(ад меза- + -трофы)

расліны, якія растуць на ўмераных па ўрадлівасці глебах (параўн. алігатрофы, эўтрофы).

мезатэ́лій

[ад меза- + (эпі)тэлій]

разнавіднасць эпітэлію, які высцілае серозныя абалонкі поласцей цела (брушыну, плеўру і інш.) пазваночных жывёл і чалавека.