Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

медыцынбо́л

(англ. medicine ball = лячэбны мяч)

скураны мяч з мяккай набіўкай для практыкаванняў у штурханні і кіданні.

медыяві́ст

(фр. médiéviste, ад лац. medium aerum = сярэдні век)

спецыяліст па медыявістыцы.

медыяві́стыка

(ад медыявіст)

раздзел гістарычнай навукі, які вывучае гісторыю сярэдніх вякоў.

медыя́льны

(лац. medialis)

анат. які знаходзіцца бліжэй да сярэдняй падоўжанай плоскасці цела (напр. м-ая група мышцаў).

медыя́на

(лац. mediana = сярэдняя)

мат. 1) адрэзак, які злучае вяршыню трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны;

2) велічыня, што знаходзіцца ў сярэдзіне рада велічынь, размешчаных па ўзрастаючай або сыходнай лініі.

медыя́нны

(лац. medianus)

анат. які знаходзіцца ў сярэдняй плоскасці цела, што ідзе спераду назад па яго цэнтру.

медыя́нта

(лац. medians, -ntis = які раздзяляе папалам)

трэцяя і чацвёртая ступень мажорнага або мінорнага ладу, а таксама пабудаваны на адной з гэтых ступеней акорд.

медыястына́льны

(ад п.-лац. mediastinum = міжсценне)

анат. міжсценневы.

медыястынаскапі́я

(ад п.-лац. mediastinum = міжсценне + -скапія)

метад даследавання пярэдняга міжсцення пры дапамозе медыястынаскопа.

медыястынаско́п

(ад п.-лац. mediastinum = міжсценне + -скоп)

металічная трубка з аптычнай і асвятляльнай сістэмамі для даследавання ўнутраных органаў грудной клеткі.