Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мегаско́п

(ад мега- + скоп)

аптычны інструмент для разглядання дробных каштоўных камянёў.

мегаспарагене́з

(ад мегаспора + -генез)

развіццё ў разнаспоравых вышэйшых раслін мегаспор.

мегаспара́нгій

(ад мега- + спарангій)

орган, у якім у споравых і насенных раслін утвараюцца мегаспоры.

мегаспарафі́л

(ад мега- + спарафіл)

відазменены ліст вышэйшых разнаспоравых раслін, на якім развіваюцца мегаспарангіі.

мегаспарацы́т

(ад мегаспора + -цыты)

мацярынская клетка мегаспор разнаспоравых вышэйшых раслін.

мегаспо́ра

(ад мега- + спора)

вялікая спора, што ўтвараецца ў мегаспарангіях разнаспоравых вышэйшых раслін (параўн. мікраспора).

мегата́йп

(ад мега- + англ. tipe = адбітак)

электронная машына для атрымання фотанабору шрыфтамі кегеляў ад 6 да 144 пунктаў.

мегато́на

(ад мега- + тона)

умоўная адзінка вымярэння магутнасці ядзернага зарада або выбуху, роўная магутнасці выбуху мільёна тон трынітраталуолу.

мегатэ́рый

(ад мега- + -тэрый)

вымерлая жывёла вялікіх памераў, падобная да сучаснага ляніўца, якая жыла ў неагене.

мегафі́л

(ад мега- + гр. phyllon = ліст)

ліст папаратнікаў і насенных раслін, які ўзнік са сплюшчанай сістэмы галінак у продкавых груп прымітыўных вышэйшых раслін, што яшчэ не мелі лістоў.