Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лімузі́н

(фр. limousine)

вялікі прадстаўнічы легкавы аўтамабіль з закрытым кузавам, забяспечаным шкляной перагародкай.

лі́мфа

(лац. lympha = вільгаць)

бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая абмывае ўсе тканкі і клеткі арганізма; па хімічнаму саставу блізкая да плазмы 1.

лімфагранулемато́з

(ад лімфа + гранулема)

захворванне, якое характарызуецца злаякасным пухлінападобным разрастаннем лімфатычных вузлоў.

лімфадэні́т

(ад лімфа + адэніт)

запаленне лімфатычных вузлоў.

лімфангі́т

(ад лімфа + гр. angeion = сасуд)

запаленне лімфатычных сасудаў.

лімфаста́з

(ад лімфа + -стаз)

прыпыненне цыркуляцыі лімфы ў лімфатычных сасудах у выніку з’яўлення перашкод да іх адтоку.

лімфаты́чны

(ад лімфа)

які мае адносіны да лімфы;

л-ая сістэма — сукупнасць сасудаў, вузлоў у пазваночных жывёл і чалавека для адводу лімфы з тканак і органаў у венозную сістэму.

лімфацыто́з

(ад лімфацыты)

павелічэнне колькасці лімфацытаў у адзінцы аб’ёму крыві.

лімфацы́ты

(н.-лац. lymphocytus, ад лац. lympha = вільгаць + гр. kytos)

адна з форм незярністых лейкацытаў (агранулацытаў); удзельнічаюць у рэакцыях імунітэту 1.