Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лептаспі́ры

(н.-лац. leptospira, ад гр. leptos = дробны + speira = віток)

ніцепадобныя бактэрыі сям. спірахетаў, якія выклікаюць у жывёл і чалавека лептаспірозы.

лептастро́ма

(н.-лац. leptostroma)

недасканалы грыб сям. лептастромавых, які развіваецца на раслінах сям. сасновых, вярбовых, драсёнавых, парасонавых.

лептасфе́рыя

(н.-лац. leptosphaeria)

сумчаты грыб сям. плеяспоравых, які развіваецца на раслінных рэштках, лісці, сцёблах, парастках раслін.

лептатрахі́ла

(н.-лац. leptotrochila)

сумчаты грыб сям. дэрматэацавых, які трапляецца на лісці люцэрны.

лептаты́рый

(н.-лац. leptothyrium)

недасканалы грыб сям. лептастромавых, які паразітуе на лісці і пладах раслін сям ружавых і драсёнавых.

лепто́гій

(н.-лац. leptogium)

накіпны сумчаты лішайнік сям. калематацыевых, які пасяляецца ў лясах на глебе, старых пнях, ствалах дрэў.

лепто́ны

(ад гр. leptos = лёгкі)

група найбольш лёгкіх элементарных часціц (нейтрына, антынейтрына, электрон, пазітрон, пазітыўны і негатыўны мюоны).