Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лейтэна́нт

(ням. Leutenant, ад фр. lieutenant)

воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў арміі і флоце.

ле́йцы

(польск. lejce, ад ням. Leitseil)

частка вупражы, вяроўкі або рамяні для кіравання запрэжаным канём.

лейцы́н

(н.-лац. leucinum, ад гр. leukos = белы)

арганічнае злучэнне, якое ўваходзіць у склад усіх жывёльных і раслінных бялкоў.

лейцы́т

(ад гр. leukos = белы)

мінерал класа сілікатаў белага або шэрага колеру.

лейцыці́т

(ад лейцыт)

вулканічная горная парода, складзеная пераважна з лейцыту і манакліннага піраксену, ад шэрага да чорнага колеру.

лейшманіёзы

(ад лейшманія)

захворванні чалавека і жывёл, якія выклікаюцца лейшманіямі, што паражаюць скуру і слізістыя абалонкі.

лейшмані́я

[н.-лац. leishmania, ад англ. Leishman = прозвішча англ. урача (1865—1926)]

прасцейшае групы трыпанасомаў, якое паразітуе ў арганізме чалавека і некаторых жывёл.