Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каапта́цыя

(лац. cooptatio = дадатковае выбранне)

увядзенне ў склад выбарнага органа новых членаў без правядзення дадатковых выбараў.

каардынава́ць

(с.-лац. coordinare)

узгадняць, устанаўліваць каардынацыю 1 паміж чым-н. (напр. к. работу навукова-даследчых устаноў).

каардына́тар

(ад с.-лац. coordinare = узгадняць)

1) асоба, якая ажыццяўляе каардынацыю чаго-н.;

2) прыбор, які паказвае лётчыку месцазнаходжанне (каардынаты 1) самалёта;

3) устройства ва ўпраўляемай кіроўнай ракеце, тарпедзе, якое забяспечвае выяўленне цэлі і навядзенне на яе гэтых снарадаў.

каардынато́граф

(ад каардынаты + -граф)

прыбор для нанясення прамавугольных каардынат пунктаў на тапаграфічных картах з каардынатнай сеткай і для нанясення пунктаў па каардынатах на карту.

каардына́ты

(ад ка- + лац. ordinatus = упарадкаваны)

1) велічыні, пры дапамозе якіх вызначаецца месцазнаходжанне якога-н. пункта на плоскасці або ў прасторы (напр. геаграфічныя к.);

2) перан. звесткі аб месцазнаходжанні ці месцапражыванні каго-н.

каардына́цыя

(с.-лац. coordinatio)

1) узгадненне, прывядзенне ў адпаведнасць узаемасувязі паміж якімі-н. дзеяннямі, паняццямі, з’явамі;

2) адпаведнасць, узгодненасць дзеянняў, паняццяў, з’яў (напр. дасканалая к. рухаў).

каа́ты

(парт. caati, з індз.)

учэпістахвостыя малпы з вельмі доўгімі канечнасцямі, якія жывуць у трапічных лясах Паўд. Амерыкі.

кааты́нга

(парт. caatinga, ад індз. саа = лес + tinga = светлы)

трапічная расліннасць на паўночным усходзе Бразіліі, што складаецца з нізкарослых дрэў і кустоўя.

каа́ці

(ісп. coati, з індз.)

драпежнае млекакормячае сям. янотавых, якое пашырана ў лясах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі; з’яўляецца шкоднікам зерневых культур.

каацэрва́ты

(лац. coacervatus = сабраны)

кроплі, якія ўтвараюцца ў растворы арганічных рэчываў, здольныя канцэнтраваць гэтае рэчыва і павялічвацца.