Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калі́бія

(н.-лац. collibya)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на лясным подсціле, пнях, ламаччы, глебе; некаторыя віды ядомыя.

калі́бр

(фр. calibre, ад ар. kālib = форма, выгляд)

1) дыяметр ствала агнястрэльнай зброі;

2) дакладны размер якіх-н. прадметаў вытворчасці (напр. к. цвікоў);

3) перан. памер, велічыня, форма чаго-н.;

4) вымяральны інструмент для праверкі памераў, формы вырабаў.

калібрава́ць

(фр. calibrer)

1) вымяраць, правяраць калібр чаго-н.; надаваць патрэбны калібр (напр. к. адтуліну, к. патроны);

2) правяраць шкалу дзяленняў вымяральнага прыбора (напр. к. тэрмометр).

калібра́тар

(ад калібр)

прыбор для настройкі і праверкі сродкаў вымярэння, а таксама для вымярэння параметраў некаторых электрычных мер.

калібро́метр

(ад калібр + -метр)

інструмент для вымярэння дыяметра дроту або таўшчыні ліставога металу.

калі́бры

[ісп. colibri, ад індз. col-ib(a)n]

вельмі маленькая птушка з прыгожым яркім апярэннем; харчуецца нектарам кветак, насякомымі і павукамі; водзіцца ў Амерыцы.

калігра́ф

(ад гр. kalos = прыгожы + -граф)

чалавек, які валодае майстэрствам пісаць роўным прыгожым почыркам.

калігра́фія

(гр. kalligraphia, ад kalos = прыгожы + grapho = пішу)

майстэрства пісаць роўным прыгожым почыркам.

калідо́р

(іт. corridore)

1) праход, які злучае асобныя часткі будынка;

2) перан. вузкая, доўгая прастора, якая злучае сабой што-н., праход (напр. горны к., паветраны к.).

каліе́ла

(н.-лац. koliella)

аднаклетачная або ніткаватая зялёная водарасць сям. элакатотрыксавых, якая трапляецца ў планктоне азёр, рэк, у глебе, на снезе.