Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каленко́р

(фр. calencar)

баваўняная, моцна праклееная тканіна аднаколернай афарбоўкі (напр. пераплёт з каленкору).

каленхі́ма

(ад гр. kolla = клей + -энхіма)

тканка пераважна двухдольных раслін, якая надае трываласць іх органам.

каленцы́ты

(ад гр. kolla = клей + -цыты)

асобыя клетачныя элементы ў мезаглеі ў губак.

калео́птыль

(ад гр. koleos = ножны + ptilon = пяро)

першы верхні ліст у злакаў, які мае выгляд згорнутай трубкі з завостраным канцом, што служыць для прабівання глебы.

калео́птэр

(гр. koleopteros = цвёрдакрылы)

самалёт з кальцавым крылом, які ўзлятае вертыкальна.

калеста́нія

(н.-лац. calestania)

травяністая расліна сям. парасонавых з белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ва ўмераных зонах Еўразіі; лекавая.

кале́т

(фр. collet)

1) шырокі адкладны каўнер у сярэдневяковай вопратцы;

2) кароткі вайсковы мундзір з белага сукна ў еўрапейскіх арміях 17 — пач. 20 ст. (у прыватнасці насілі кірасіры).

калето́трых

(н.-лац. colletotrichum)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на агурках, памідорах, бульбе, фасолі, канюшыне, сырадэлі і іншых вышэйшых раслінах.

калёквіум

(лац. colloquium = гутарка)

1) адна з форм вучэбных заняткаў, гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў;

2) навуковы сход, на якім заслухоўваюцца і абмяркоўваюцца даклады.

ка́лі

(ар. al-kali = паташ)

гідрат вокісу калію, цвёрдае гіграскапічнае бясколернае рэчыва, якое раз’ядае большасць матэрыялаў, калі яны сутыкаюцца з ім; выкарыстоўваецца ў вытворчасці рэдкага мыла і інш.