Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

калекты́ў

(лац. collectivus = збіральны)

аб’яднанне людзей, звязаных сумеснай працай, агульнымі мэтамі і інтарэсамі (напр. к. настаўнікаў, к. мастацкай самадзейнасці).

калекты́ўны

(лац. collectivus)

1) уласцівы калектыву, агульны, сумесны;

2) прызначаны для калектыву.

кале́кцыя

(лац. collectio = збіранне)

размешчаныя ў пэўнай сістэме якія-н. аднародныя прадметы, што маюць гістарычную, навуковую, мастацкую цікавасць (напр. к. мінералаў, к. манет).

калекцыяне́р

(фр. collectionneur, ад лац. collectio = збіранне)

збіральнік калекцый.

калекцыяні́раваць

(фр. collectionner, ад лац. collectio = збіранне)

збіраць калекцыю (напр. к. насякомых).

кале́ма1

(парт. calema)

моцны прыбой ля берагоў Гвінейскага заліва.

кале́ма2

(н.-лац. collema)

ліставы або накіпны сумчаты лішайнік сям. калемавых, які расце на глебе, камянях, кары лісцевых дрэў.

калемані́т

[ад англ. Coleman = прозвішча ўладальніка рудніка (1824—1893)]

мінерал, водазмяшчальны барат кальцыю, бясколерная крышталічная маса; руда для атрымання бору.

кале́ндула

(лац. calendula)

травяністая расліна сям. складанакветных з жоўтымі або аранжавымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая; наготкі.

кале́нды

(лац. calendae)

першы дзень кожнага месяца ў старажытнарымскім календары.