Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кша́трыі

(санскр. kšatrija)

другая з чатырох варн у Стараж. Індыі, да якой належала ваенная арыстакратыя.

кшталт

(ст. польск. kształt, ад с.-в.-ням. gestalt)

1) форма, выгляд;

2) спосаб.

кэт

(англ. cat)

аднамачтавае судна з адным парусам.

кю́бель

(ням. Kübel = цэбар)

устройства для зачэрпвання і механічнай разгрузкі сыпкіх рэчываў.

кюве́

(фр. cuvée)

сок, які атрымліваецца ў выніку першых трох адцісканняў вінаграду на прэсе пры вытворчасці шампанскіх він.

кювеля́ж

(фр. cuvelage)

1) праходка ў шахце плывуноў з дапамогай кольцавых металічных звёнаў, якія змацоўваюцца ў адну трубу;

2) воданепранікальнае мацаванне ў выглядзе суцэльнага металічнага цыліндра.

кюве́т

(фр. cuvette)

канава ўздоўж дарогі для сцёку вады.

кюве́та

(фр. cuvette)

плоская прамавугольная ванначка для праяўлення і апрацоўкі фатаграфічных негатываў і дыяпазітываў, а таксама траўлення клішэ.

кюло́т

(фр. culotte)

кароткія штаны, якія дваране насілі ў Францыі да пач. 19 ст.

кюнерамі́цэс

(н.-лац. kuehneromyces)

шапкавы базідыяльны грыб сям. страфарыевых, які расце на пнях, ламаччы ў лісцевых і хвойных лясах; ядомы.