Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

курулта́й

(цюрк. kurultaj)

агульны сход, з’езд у мангольскіх і цюркскіх народаў.

куру́цы ку́руцы

(венг. kurucok, ад лац. cruciati = крыжаносцы)

1) сяляне, якія прымалі ўдзел у антыфеадальных паўстаннях у Венгрыі ў 16 ст.;

2) удзельнікі антыгабсбургскіх вызваленчых рухаў у Венгрыі ў 17—18 ст.

курфю́рст

(ням. Kurfürst)

уладарны князь у феадальнай Германіі, які меў права ўдзельнічаць у выбарах імператара.

курці́на

(фр. courtine)

1) уст. града для кветак, клумба;

2) участак, засаджаны адной пародай дрэў;

3) ваен. частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.

курцха́ар

(ням. kurz = кароткі + Haar = шэрсць)

парода жорсткашэрсных нямецкіх лягавых сабак рознай масці.

курцье́

(фр. courtier = пасрэднік)

тое, што і маклер.

куры́раваць

(лац. curare)

ажыццяўляць нагляд і дапамогу.

ку́рыя

(лац. curia)

1) правінцыяльны гарадскі сенат у Старажытнарымскай імперыі;

2) савет сеньёра з яго васаламі ў сярэдневяковай Зах. Еўропе;

3) разрад выбаршчыкаў па маёмаснай, нацыянальнай, расавай або іншай прымеце ў некаторых краінах (напр. рабочая к.).

курыя́лы

(лац. curiales)

члены абшчынных рад у курыі 1.

курыя́льны

(лац. curialis)

які мае адносіны да курыі.