Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

курвіцэ́пс

(н.-лац. aquidens curviceps)

рыба атрада акунепадобных, якая водзіцца ў Амазонцы; на Беларусі вядома як акварыумная.

курга́н

(цюрк. kurhan)

1) высокі старадаўні магільны насып (напр. скіфскі к.);

2) земляны насып у памяць якой-н. падзеі, даты, асобы (напр. к. Міцкевіча).

курданёр

(фр. cour d’honneur = ганаровы двор)

парадны двор палаца, асабняка, які ўтвараецца асноўным корпусам і бакавымі флігелямі.

курдзю́к

(ад цюрк. kujruk = хвост)

тлушчавае адкладанне каля хваста ў некаторых парод авечак.

кур’е́р

(фр. courrier)

1) пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы;

2) службовая асоба, якая пасылаецца са спешнымі даручэннямі (напр. дыпламатычны к.).

кур’ёз

(рус. курьёз, ад лац. curiosum = цікавая рэч)

незвычайны, недарэчны або смешны выпадак, здарэнне.

курза́ла, курза́л

(ням. Kursaal)

памяшканне для сходаў, канцэртаў і г.д. на курортах.

курку́ма

(н.-лац. curcuma, ад ар. kurkum)

травяністая расліна сям. імбірных, пашыраная ў Індыі і на поўдні Кітая, з карэння якой здабываюць жоўтую фарбу; выкарыстоўваецца як харчовая і лекавая.

куро́к

(польск. kurek)

частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі.

куро́рт

(ням. Kurort, ад Kur = лячэнне + Ort = месца)

мясцовасць з прыроднымі лекавымі сродкамі (мінеральнымі крыніцамі, гразямі і інш.), прыгодная для пабудовы санаторыяў, дамоў адпачынку і інш.