Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мерамі́за

(н.-лац. meromyza)

насякомае сям. злакавых мушак атрада двухкрылых; пашкоджваюць усходы, сцёблы і насенне збожжавых злакаў і злакавых траў.

ме́ргель

(ням. Mergel)

асадачная горная парода, якая складаецца пераважна з карбанатаў (кальцыту, даламіту) і глін; выкарыстоўваецца для вырабу цэментаў.

меркава́ць

(польск. miarkować, ад ням. merken)

1) разважаць, абмяркоўваючы што-н., думаць;

2) рабіць дапушчэнні, здагадкі;

3) мець намер, план;

4) ацэньваць пэўным чынам.

меркантылі́зм

(фр. mercantilisme, ад іт. mercante = гандляр)

1) эканамічная палітыка перыяду ранняга капіталізму (15—18 ст.), якая адлюстроўвала інтарэсы гандлёвага капіталу;

2) перан. схільнасць да нажывы, гандлярства.

мерканты́льны

(фр. merkantile, ад іт. mercante = гандаль)

1) уласцівы меркантылізму 1;

2) перан. да дробязі ашчадны, гандлярскі.

меркапта́ны

[ад лац. mer(carius) = ртуць + captans = які захоплівае]

арганічныя злучэнні, сярністыя аналагі спіртоў непрыемнага паху; выкарыстоўваюцца як паскаральнікі вулканізацыі і пластыфікацыі каўчукоў, у сінтэзе лекавых рэчываў.

мерку́рый

(лац. Mercurius = імя бога гандлю, заступніка падарожнікаў у старажытнарымскай міфалогіі)

перан. ганец.

меркурыялі́зм

(ад п.-лац. mercurius = назва ртуці ў алхімікаў)

прафесійнае захворванне, выкліканае хранічным атручваннем ртуццю і яе злучэннямі.

мерла́н

(фр. merlan)

рыба сям. трасковых, якая водзіцца ў Атлантычным акіяне ў прыбярэжнай зоне Еўропы.

мерлу́за

(фр. merluz)

рыба атрада трасковых, якая водзіцца ва ўмераных і субтрапічных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў; хек.