Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ліятрапі́я

(ад гр. lyo = раствараю + -трапія)

уплыў раствораных рэчываў на малекулярныя ўласцівасці растваральніку.

ліяфі́л

(н.-лац. lyophyllum)

шапкавы базідыяльны грыб сям. радоўкавых, які расце на глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне; большасць відаў ядомыя.

ліяфіліза́цыя

(ад ліяфільнасць)

спосаб сушэння вільготных матэрыялаў (тканак або іншых біялагічных аб’ектаў) у замарожаным стане ў вакууме.

ліяфі́льнасць

(ад гр. lyo = раствараю + phileo = люблю)

здольнасць рэчываў інтэнсіўна ўзаемадзейнічаць з малекуламі вадкага асяроддзя, да якога гэтае рэчыва дакранаецца (гл. таксама гідрафільнасць).

ліяфо́бнасць

(ад гр. lyo = раствараю + phobos = страх)

здольнасць рэчываў вельмі слаба ўзаемадзейнічаць з малекуламі вадкага асяроддзя, да якога гэтае рэчыва дакранаецца (гл. таксама гідрафобнасць).