Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́льхер

(н.-лац. pulcher)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Амазонкі; вядома як акварыумная.

пульхрыпі́ніс

(н.-лац. pulchripinnis)

рыба атрада карпападобных, якая пашырана ў вадаёмах Бразіліі; вядома як акварыумная.

пульчыне́ла

(іт. pulcinella)

персанаж слугі ў італьянскай камедыі масак.

пуля́рка

(фр. poularde)

адкормленая маладая курыца, забітая ў 4—6-месячным узросце.

пулярэ́с

(ад лац. pugillares = таблічкі для запісвання)

уст. бумажнік, кашалёк.

пу́ма

(ісп. puma, ад перуан. puma)

буйны лясны драпежнік сям. кашэчых, які водзіцца ў Амерыцы.

пу́мі

(венг. pumi)

парода сабак з групы пастухоўскіх аўчарак, выведзеная ў Венгрыі скрыжаваннем пулі з нямецкай і французскай аўчаркамі.

пу́на

(перуан. puna = пустэльны, дзікі)

тып высакагорнай расліннасці ў Цэнтр. Андах Паўд. Амерыкі, які характарызуецца спалучэннем травянога покрыву з асобнымі нізкарослымі дрэвамі.

пункт

(лац. punctum = кропка)

1) месца ў прасторы, якое прызначана для чаго-н. ці чым-н. адрозніваецца ад іншых (напр. населены п., камандны п.);

2) невялікі раздзел, асобнае палажэнне якога-н. тэксту (напр. пяты п. інструкцыі);

3) момант у развіцці падзей, дзеяння (напр. кульмінацыйны п.);

4) тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан (напр. п. кіпення, п. плаўлення);

5) адзінка вымярэння ў друкарскай сістэме, роўная 0,376 мм; 1/48 частка друкарскага квадрата.

пунктбо́л

(ад пункт + англ. ball = мяч)

невялікі падвешаны скураны мяч, набіты конскім воласам, які служыць баксёрам для трэніроўкі.