Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-птэр

(гр. pteron = крыло)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «птушка», «насякомае», «лятальны апарат».

птэрада́ктыль

(ад гр. pteron = крыло + daktylos = палец)

невялікі лятучы яшчар атрада птэразаўраў, які жыў у канцы юрскага — пач. мелавога перыяду (гл. мезазой).

птэраза́ўры

(ад гр. pteron = крыло + -заўр)

атрад выкапнёвых паўзуноў падкласа архазаўраў, што жылі ў мезазоі, пярэднія канечнасці якіх ператварыліся ў крылы; лятучыя яшчары.

птэрамо́нас

(н.-лац. pteromonas)

аднаклетачная зялёная водарасць сям. факотавых, якая трапляецца пераважна ў невялікіх вадаёмах.

птэранадо́н

(ад гр. pteron = крыло + anodus, -dontos = бяззубы)

гіганцкі лятучы яшчар атрада птэразаўраў, які жыў у мелавым перыядзе (гл. мезазой).

птэрыгіна́ндрум

(н.-лац. pterigynandrum)

лістасцябловы мох сям. энтадонтавых, які расце на ствалах лісцевых дрэў, на зацененых камянях.

птэры́гіум-сіндро́м

(ад гр. pterygion = крыльца + сіндром)

утварэнне крылападобных скурных складак ў вобласці шыі, суставаў канечнасцей.

птэрыдаспе́рмы

(н.-лац. pteridospermae)

клас вымерлых дрэвавых, ліянападобных і травяністых раслін аддзела голанасенных з папарацепадобным лісцем, якія існавалі ў познім дэвоне — раннім меле.

птэры́ліі

(ад гр. pteron = пяро + hyle = лес)

апераныя ўчасткі цела птушак, якія чаргуюцца з аптэрыямі.

птэрыягіяфо́ры

(ад гр. pterigion = крыльца)

апорныя элементы плаўнікоў рыб.