Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каламі́н

(с.-лац. calamina, ад ар. kadmeia = цынкавая руда)

мінерал класа сілікатаў, бясколерны або шараватага, жоўтага і іншых колераў, руда цынку.

каламі́ты

(н.-лац. calamitacea, ад гр. kalamos = трыснёг)

сямейства вымерлых дрэвападобных членістасцябловых раслін класа хвашчовых, якія існавалі ў палеазоі.

калана́да

(фр. colonnade)

архіт. рад калон пад агульным перакрыццём (аркай, аркадай) або антаблементам у якім-н. збудаванні.

калана́т

(лац. colonatus)

форма прыгоннай залежнасці сельскага насельніцтва ў Стараж. Рыме і еўрапейскіх краінах перыяду ранняга сярэдневякоўя.

кала́ндр

(фр. calandre)

прэс для надання тканіне, паперы, гуме гладкасці, глянцавітасці або нанясення на іх цісненнем малюнкаў.

калані́ды

(н.-лац. calanoida)

атрад весланогіх ракападобных; пашыраны ў планктоне марскіх і прэсных вадаёмаў.

каланізава́ць

(фр. coloniser)

1) ажыццяўляць каланізацыю 1;

2) засяляць незанятыя землі перасяленцамі, каланістамі.

каланіза́тар

(фр. colonisateur)

1) той, хто праводзіць палітыку каланізацыі 1;

2) перасяленец, каланіст.

каланіза́цыя

(фр. colonisation, ад лац. colonia = пасяленне)

1) гвалтоўнае ператварэнне якой-н. краіны ў калонію;

2) засяленне незанятых зямель перасяленцамі, каланістамі.

калані́ст

(ням. Kolonist, ад лац. colonia = пасяленне)

жыхар калоніі 2.