Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штакро́за

(ням. Stockrose, ад Stock = сцябло + Rose = ружа)

дэкаратыўная садовая расліна сям. мальвавых з буйнымі кветкамі розных колераў у коласападобнай гронцы, пашыраная ў Міжземнамор’і, Сярэд. і Цэнтр. Азіі.

шталма́йстар

(ням. Stallmeister)

1) адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі;

2) устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.

штам

(ням. Stamm = род, племя)

чыстая культура мікраарганізмаў, вылучаная з якой-н. пэўнай крыніцы (хворай жывёліны або чалавека), якая прымяняецца для прыгатавання вакцыны і сывараткі.

штамб

(ням. Stamm = ствол)

частка ствала пладовага дрэва ад кораня да кроны.

штамп

(ням. Stampfe, ад іт. stampa = пячатка)

1) форма для вырабу вялікай колькасці аднолькавых прадметаў спосабам ціску або чаканкі;

2) прамавугольная пячатка з назвай і адрасам установы, прадпрыемства, арганізацыі;

3) перан. збіты моўны выраз.

шта́нга

(ням. Stange)

1) металічны прут як састаўная частка многіх інструментаў, механізмаў (напр. адбойная ш., буравая ш.);

2) бакавая стойка (часам і верхняя перакладзіна) футбольных і хакейных варот;

3) спартыўны снарад у выглядзе металічнага прута з дыскамі на абодвух канцах для заняткаў цяжкай атлетыкай.

штангенінструме́нт

(ад ням. Stange = стрыжань + інструмент)

інструмент для вымярэння лінейных памераў (дыяметраў, даўжынь і г.д.).

штангенрэ́йсмус

(ням. Stangenreissmass, ад Stange = стрыжань + Reissmass = рэйсмус)

інструмент (штанга 1 з рухомай рамкай) для размечвання разметкі ліній, нанясення рысак, вымярэння вышыні ўступаў на розных вырабах.

штангенцы́ркуль

(ням. Stangenzirkel, ад Stange = стрыжань + Zirkel = цыркуль)

інструмент для лінейных вымярэнняў (таўшчыні, шырыні адтулін) металічных дэталей.

штанда́р1

(польск. sztandar < ням. Standarte, ад ст.-фр. estendard)

сцяг адпаведнага колеру, часта з гербам, як знак дзяржавы, вайсковай часці, якой-н. арганізацыі.