Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ферамагне́тыкі

(ад фера- + магнетыкі)

фіз. рэчывы (жалеза, нікель, кобальт, некаторыя сплавы), здольныя намагнічвацца нават у слабых магнітных палях дзякуючы ферамагнітнай упарадкаванасці ў размяшчэнні іх атамных магнітных момантаў.

ферамагні́тны

(ад фера- + магнітны)

фіз. з моцна выражанымі магнітнымі ўласцівасцямі (напр. ферамагнетыкі).

ферамалібдэ́н

(ад фера- + малібдэн)

сплаў жалеза з малібдэнам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) інструментальных і нержавеючых сталей.

ферама́рганец

(ад фера- + марганец)

сплаў жалеза з марганцам, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) сталі для павышэння яе механічных уласцівасцей.

ферамо́ны

(ад гр. phero = нясу + hormao = прыводжу ў рух)

біялагічна актыўныя рэчывы, якія выдзяляюцца жывёламі ў навакольнае асяроддзе і з’яўляюцца нюхальнымі сігналамі для іншых асобін таго ж віду.

ферані́кель

(ад фера- + нікель)

сплаў жалеза з нікелем, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) спецыяльных сталей.

фераніо́бій

(ад фера- + ніобій)

сплаў жалеза з ніобіем, які выкарыстоўваецца пры легіраванні (гл. легіраваць) нержавеючых, гарачаўстойлівых сталей.

феранье́рка

(фр. ferroniere)

жаночае ўпрыгожанне з каштоўнымі камянямі, якое надзяваецца на лоб.

ферасілі́цый

(ад фера- + сіліцый)

сплаў жалеза з крэмніем, які выкарыстоўваецца для выдалення са сталі кіслароду і ўзбагачэння яе крэмніем.

фера́ты

(ад лац. ferrum = жалеза)

солі не выдзеленай у свабодным стане жалезнай кіслаты.