Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сферасо́ма

(н.-лац. sphaerosoma, ад гр. sphaire = шар + soma = цела)

1) сумчаты грыб сям. аскаболавых, які трапляецца на апалым лісці ў лясах;

2) клетачная гранула, якая змяшчае ліпіды і бялкі.

сфератэ́ка

(н.-лац. sphaerotheca)

сумчаты грыб сям. эрызіфавых, які развіваецца на лісці агрэсту, парэчак, раслін сям. ружавых і гваздзіковых.

сферафі́за

(н.-лац. sphaerophysa, ад гр. sphaira = шар + physe = пузыр)

расліна сям. бабовых, якая расце ў Казахстане, Сярэд. Азіі, на Каўказе.

сферацы́сціс

(н.-лац. sphaerocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. пальмелавых, якая трапляецца ў прэсных водах.

сферо́ід

(гр. sphairoeides = шарападобны)

цела, якое ўтвараецца вярчэннем эліпса вакол яго малой восі; сплюшчаны шар, паверхня такога шара.

сферо́метр

(ад гр. sphaira = шар + -метр)

прыбор для вымярэння радыуса крывізны сферычных паверхняў (напр. аптычных лінзаў).

сферо́псіс

(н.-лац. sphaeropsis)

недасканалы грыб сям. шаравідкавых, які ўзбуджае чорны рак яблыні і грушы.

сферы́дыі

(ад гр. sphaira = шар + eidos = выгляд)

органы раўнавагі ў марскіх вожыкаў.

сферы́ты

(ад гр. sphaira = шар)

акруглыя крышталічныя ўтварэнні ў раслінных клетках.

сферы́чны

(гр. sphairikos)

1) які мае форму сферы, шара;

2) размешчаны на сферы, характэрны для яе паверхні;

с-ая астраномія — раздзел астраноміі, які вывучае бачны рух свяцілаў на нябеснай сферы.