Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

са́ван

(гр. sabanon, ад ар. Savan = назва мясцовасці каля Багдада)

1) пахавальны ўбор з белай тканіны для нябожчыка;

2) перан. покрыва, пялёнка (снегу, туману і інш.).

сава́нна

(ісп. sabana, ад індз. zavana)

стэп у тропіках, пакрыты травяністай расліннасцю з адзіночнымі дрэвамі і рэдкім хмызняком.

сава́р

[фр. F. Savart = прозвішча фр. фізіка (1791—1841)]

адзінка частотнага інтэрвалу ў музыкальнай акустыцы, роўная 3,98 цэнта.

саверэ́н

(англ. sovereign = манарх)

залатая манета ў 1 фунт стэрлінгаў і даўняя грашовая адзінка Англіі і залежных ад яе краін Сярэд. Усходу.

са́га1

(ст.-сканд. saga)

1) старажытнаскандынаўскае і старажытнаірландскае народнае гераічнае сказанне;

2) паданне, легенда.

са́га2

(малайск. sagu)

крупы з крухмалу сагавай пальмы, а таксама штучныя крупы, зробленыя з бульбянога або кукурузнага крухмалу.

сагайда́к

(кр.-тат. sagdak, тур. sagdak)

гіст. чахол з лукам і калчан са стрэламі.

сага́н

(цюрк. sagan)

чыгунны кухонны кацёл для стравы.

са́гаўнік

(ад малайск. sagu = сага)

дрэва класа сагаўнікавых, падобнае на пальму, якое пашырана ў тропіках; дае сага, каштоўную драўніну; шырока вырошчваецца як дэкаратыўнае.

сагі́б

(хіндзі sâhib, ад ар. sachib)

назва знатнай асобы, а таксама еўрапейца ў Індыі; пан.