Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рызафі́дый

(н.-лац. rhizophydium)

ніжэйшы грыб сям. рызыдыевых, які развіваецца на разнастайных раслінных і жывёльных субстратах.

рызафо́ры

(ад гр. rhiza = корань + -фор)

тонкія коранепадобныя вырасты на парастках у некаторых папарацепадобных, напр. селагінелаў.

рызі́на1

(лац. resina = смала)

тое, што і гума 1.

рызі́на2

(н.-лац. rhizina)

сумчаты грыб сям. рызінавых, які расце на глебе ў хваёвых лясах, на каранях хвоі, пераважна на месцы пажарышчаў.

рызо́біі

(н.-лац. rhizobiaceae)

сямейства бактэрый, якія выклікаюць разрастанне клетак кары каранёў, сцёблаў, утварэнне клубеньчыкаў на каранях, а на сцёблах — галаў і пухлін.

рызо́іды

(ад гр. rhiza = корань + -оід)

коранепадобныя ўтварэнні накшталт валаскоў або ніцей у мохападобных, лішайнікаў, некаторых водарасцей і грыбоў, якія выконваюць ролю каранёў.

рызо́п

(н.-лац. rhizopus)

ніжэйшы грыб сям. мукоравых, які развіваецца ў глебе, на раслінных рэштках, экскрэментах жывёл, гародніне і садавіне.

ры́зыка

(польск. ryzyko, ад іт. risico)

дзеянні наўдачу, у надзеі на шчаслівы выпадак.