Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыгары́зм

(фр. rigorisme, ад лац. rigor = суровасць)

суровае, няўхільнае следаванне якім-н. маральным правілам, прынцыпам.

ры́гель

(ням. Riegel = засаўка)

1) гарызантальная кароткая бэлька, распорка ў будаўнічых канструкцыях;

2) засаўка ў дзвярах.

рыгі́днасць

(ад лац. rigidus = цвёрды)

мед. нягнуткасць, выкліканая напружаннем мышцаў.

рыгсда́г

(дацк. rigsdag)

парламент у Даніі ў 1849—1953 гг., які складаўся з дзвюх палат — ландстынга і фолькетынга.

ры́дберг

[шв. J. Rydberg = прозвішча шв. фізіка (1854—1919)]

адзінка энергіі, роўная 13,6 электрон-вольт, якая прымяняецца ў атамнай фізіцы і оптыцы.

рыдва́н

(польск. rydwan, ад ням. Reitwagen)

уст. прасторны крыты воз.

рыдыкю́ль

(ням. Ridikül, ад фр. reticule)

уст. жаночая сумачка.

рызакарпа́н

(н.-лац. rhizocarpan)

накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які трапляецца на валунах, камяністых россыпах.

рызакло́ніум

(н.-лац. rhizoclonium)

ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў розных водах і на глебе.

рызактаніёз

(ад рызактонія)

хвароба раслін, якая выклікаецца рызактоніяй.