Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меха́нік

(лац. mechanicus, ад гр. mechanikos = вынаходніцкі)

спецыяліст, які назірае за работай машын і правільным іх выкарыстаннем.

меха́ніка

[лац. mechanica, ад гр. mechanike (techne) = навука аб машынах]

1) раздзел фізікі, які вывучае рух цел у прасторы і сілы, якія выклікаюць гэты рух;

2) перан. складаная сутнасць, будова чаго-н. (напр. м. гаспадаркі).

механі́ст, механіцы́ст

(ад механіцызм)

філас. паслядоўнік механіцызму.

механіцы́зм

(ад гр. mechanikos = вынаходніцкі)

антыдыялектычны кірунак у філасофіі, які зводзіць усю разнастайнасць быцця да простых законаў механікі.

механі́чны

(гр. mechanikos = вынаходніцкі)

1) які мае адносіны да механікі (напр. м. рух);

2) які дзейнічае пры дапамозе механізмаў, звязаны з вырабам, рамонтам механізмаў (напр. м. цэх);

3) перан. які дзейнічае аўтаматычна, без удзелу свядомасці (напр. м-ае завучванне матэрыялу).