Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мерканты́льны

(фр. merkantile, ад іт. mercante = гандаль)

1) уласцівы меркантылізму 1;

2) перан. да дробязі ашчадны, гандлярскі.

меркапта́ны

[ад лац. mer(carius) = ртуць + captans = які захоплівае]

арганічныя злучэнні, сярністыя аналагі спіртоў непрыемнага паху; выкарыстоўваюцца як паскаральнікі вулканізацыі і пластыфікацыі каўчукоў, у сінтэзе лекавых рэчываў.

мерку́рый

(лац. Mercurius = імя бога гандлю, заступніка падарожнікаў у старажытнарымскай міфалогіі)

перан. ганец.

меркурыялі́зм

(ад п.-лац. mercurius = назва ртуці ў алхімікаў)

прафесійнае захворванне, выкліканае хранічным атручваннем ртуццю і яе злучэннямі.

мерла́н

(фр. merlan)

рыба сям. трасковых, якая водзіцца ў Атлантычным акіяне ў прыбярэжнай зоне Еўропы.

мерлу́за

(фр. merluz)

рыба атрада трасковых, якая водзіцца ва ўмераных і субтрапічных водах Атлантычнага і Ціхага акіянаў; хек.

мерміты́ды

(н.-лац. mermithidae)

сямейства чарвей класа нематодаў, жывуць свабодна ў вадзе і ў вільготнай глебе; лічынкі — паразіты пчол, матылёў, мух.

мерсерыза́цыя

[ад англ. J. Mercer = прозвішча англ. хіміка (1791—1866)]

апрацоўка пражы або баваўнянай тканіны растворам едкага натру для надання ёй бляску, мяккасці і трываласці.

ме́ртэль

(ням. Mörtel, ад лац. mortarium = вапняковы раствор)

сумесь пяску і гашанай вапны; выкарыстоўваецца ў вогнетрывалай кладцы прамысловых печаў і інш.

мерчэнда́йзінг

(англ. merchandising)

комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб стварыць спрыяльную сітуацыю для пакупніка, забяспечыць максімальную верагоднасць куплі тавару.