Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

менестрэ́ль

(фр. ménestrel)

1) вандроўны паэт-музыкант у Францыі і Англіі ў сярэднія вякі, а ў 14—18 ст. — музыкант-прафесіянал;

2) перан. спявак, паэт.

ме́нзула

(лац. mensula = столік)

палявы чарцёжны столік, які ў комплексе з кіпрэгелем выкарыстоўваюць для тапаграфічнай здымкі мясцовасці.

мензу́ра

(лац. mensura = мерка)

1) мера рытмічнай працягласці ў сярэдневяковай многагалосай музыцы;

2) лічбавая характарыстыка пэўных параметраў музычных інструментаў.

мензу́рка

(лац. mensura = мерка)

пасудзіна ў выглядзе высокай вузкай шклянкі з дзяленнямі для дакладнага адмервання вадкасці.

менінгі́т

(фр. méningite, ад гр. meninks, -ningos = мазгавая абалонка)

запаленне абалонак галаўнога і (або) спіннога мозгу ў чалавека і жывёл.

мені́ск

(гр. meniskos = паўмесяц)

1) выпуклая або ўвагнутая паверхня вадкасці ў капіляры;

2) выпукла-ўвагнутая або ўвагнута-выпуклая лінза;

3) анат. храстковы дыск паміж пазванкамі або ў каленным суставе ў млекакормячых і чалавека.

менструа́льны

(лац. menstrualis = штомесячны)

які мае адносіны да менструацыі.

менструа́цыя

(н.-лац. menstruatio, ад лац. menstruus = месячны)

штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці.

менталітэ́т

(ад лац. mens, -ntis = розум, мысленне)

1) духоўная дзейнасць чалавека, яго здольнасць думаць, ствараць уласны погляд на аб’екты, уласцівасці і адносіны рэальнага свету;

2) склад розуму, характар пачуццяў і мыслення.

мента́льнасць

(ад ментальны)

духоўнасць; характэрны для асобы або грамадскай групы спосаб мыслення, яго сацыяльная і біялагічная абумоўленасць; склад розуму.