Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мегалапланкто́н

(ад мегала- + планктон)

самыя буйныя (больш за 1 м) арганізмы планктону.

мегалацы́ты

(ад мегала- + -цыты)

чырвоныя крывяныя клеткі зародкаў вышэйшых пазваночных на позніх стадыях развіцця, якія ўтвараюцца ў выніку дыферэнцыроўкі мегалабластаў.

мегалацэфа́лія

(ад мегала + -цэфалія)

тое, што і макрацэфалія.

мегалі́т

(ад мега- + -літ)

старажытнае збудаванне (3—2 тыс. да н.э.) з вялізных камянёў, звязанае з пахавальным культам.

мегало́паліс

(ад гр. megas, -alu = вялікі + polis = горад)

буйная агламерацыя гарадоў.

мега́нтрап

(ад мега- + -антрап)

вымерлая вялікая чалавекападобная малпа эпохі плейстацэну, рэшткі якой знойдзены на востраве Ява і ва Усх. Афрыцы.

мегапарсе́к

(ад мега- + парсек)

адзінка вымярэння астранамічных адлегласцей, роўная мільёну парсекаў.

мегапі́р

(ад мега- + гр. руг = агонь)

гарачаўстойлівы сплаў на аснове жалеза.

ме́гаран

(гр. megaron = вялікая зала)

тып старажытнагрэчаскага жылля ў выглядзе прамавугольнай пабудовы з порцікам у тарцы, за якім змяшчалася зала з ачагом пасярэдзіне.

мегарэлье́ф

(ад мега- + рэльеф)

самыя буйныя формы рэльефу зямной паверхні (мацерыковыя выступы, акіянічныя ўпадзіны і інш), параўн. макрарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф.