Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

літапо́н

(ад літа- + лац. ponere = класці)

- белая мінеральная фарба, сумесь сярністага цынку і сернакіслага барыю.

лі́тар

(рус. литер, ад лац. littera = літара)

дакумент на права бясплатнага або льготнага праезду з пазначанай на ім умоўнай літарай.

лі́тара

(польск. litera, ад лац. littera)

1) графічны знак, які абазначае гук ці спалучэнне гукаў;

2) такі знак, выразаны на металічным брусочку для друкарскага набору.

літара́ль

(лац. litoralis = берагавы)

прыбярэжная паласа марскога дна, якая агаляецца ў час адліву.

літара́льны1

(польск. literalny, ад лац. litteralis)

1) дакладны, даслоўны (напр. л. пераклад);

2) прамы, не пераносны (напр. л. сэнс).

літара́льны2

(лац. litoralis, ад litus = узбярэжжа)

прыбярэжны (напр. л-ыя адклады).

літара́тар

(лац. literator)

1) пісьменнік;

2) літаратуразнавец.

літарату́ра

(лац. litteratura)

1) сукупнасць твораў пісьменнасці якога-н. народа, эпохі або ўсяго чалавецтва;

2) від мастацтва, якое адлюстроўвае жыццё, стварае мастацкія вобразы пры дапамозе слова, мовы, а таксама творы гэтага мастацгва;

3) сукупнасць твораў, прац па якой-н. галіне ведаў, нейкаму спецыяльнаму пытанню (напр. метадычная л., навуковая л.).

літары́ны

(н.-лац. littorinidae)

сямейства марскіх пярэднежабравых малюскаў.

літасідэры́ты

(ад літа- + сідэрыт)

каменна-жалезныя метэарыты, асноўная маса якіх уяўляе сабой губку з нікелістага жалеза, поры якой запоўнены мінераламі; уваходзіць у клас сідэралітаў.