Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

лепразо́рый

(ад лац. leprosus = пракажоны)

лячэбная ўстанова для хворых на лепру.

лепра́рыя

(н.-лац. lepraria)

штучная група, якая аб’ядноўвае лішайнікі паводле структуры талому; трапляюцца на ствалах дрэў, камянях, скалах, імхах.

ле́пта

(гр. lepton)

1) дробная старажытнагрэчаская медная манета, роўная 1/100 драхмы 1;

2) сучасная грэчаская разменная манета;

3) перан. пасільны ўклад у якую-н. агульную справу.

лептаба́зіс

(н.-лац. leptobasis)

ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. лептабазальных, якая трапляецца ў прэсных стаячых водах, на водных раслінах, вапняковых камянях, у рэках, на балоце і кары дрэў.

лептады́кцыум

(н.-лац. leptodictyum)

лістасцябловы мох сям. амблістэгіевых, які расце ў вадзе і над вадой на камянях, затопленых дрэвах, глебе.

лепталі́ды

(н.-лац. leptolida)

атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных; прадстаўлены асобінамі паліпоіднага і медузоіднага паходжання; марскія гідроідныя паліпы.

лептамеду́зы

(ад гр. leptos = дробны + медуза)

медузоіднае пакаленне марскіх гідроідных паліпаў (лепталідаў).

лептаменінгі́т

(ад гр. leptos = далікатны + менінгіт)

запаленне мяккай мазгавой абалонкі, адна з форм менінгіту.

лептара́фіс

(н.-лац. leptorhaphis)

накіпны сумчаты лішайнік сям. плеяспоравых, які расце на кары лісцевых дрэў.

лептаспіро́зы

(ад лептаспіры)

група інфекцыйных хвароб жывёл і чалавека, якая выклікаецца лептаспірамі.