Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

каалесцэ́нцыя

(ад лац. coalesco = зрастаюся, злучаюся)

зліццё кропляў вадкасці або пузыркоў газу пры іх сутыкненні.

каалі́н

(кіт. Kao-ling = назва гары)

белая вогнетрывалая гліна, якая выкарыстоўваецца ў фарфора-фаянсавай, папяровай, гумавай і іншых галінах прамысловасці.

каалініза́цыя

(ад каалін)

замяшчэнне ў горных пародах алюмасілікатаў на каалініт пад уплывам водаў, якія змяшчаюць кіслоты.

кааліні́т

(ад каалін)

мінерал класа сілікатаў белага колеру, састаўная частка большасці глін, асабліва кааліну.

каалі́цыя

(с.-лац. coalitio = аб’яднанне, саюз)

аб’яднанне дзяржаў, партый, грамадскіх груп для дасягнення якой-н. агульнай мэты.

кааперава́ць

(польск. kooperować, ад лац. co-operari = садзейнічаць)

аб’ядноўваць на прынцыпах кааперацыі (напр. к. сельскую гаспадарку).

каапера́тар

(лац. co-operator = супрацоўнік)

работнік кааперацыі, член кааператыва.

кааператы́ў

(ням. Kooperative, ад лац. cooperativus = які супрацоўнічае)

1) калектыўнае вытворчае або гандлёвае аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў (напр. прамысловы к., жыллёвы к.);

2) кааператыўны магазін.

каапера́цыя

(лац. cooperatio = супрацоўніцгва)

1) форма арганізацыі працы, пры якой значная колькасць людзей удзельнічае ў адным або розных, але звязаных паміж сабой працэсах працы;

2) калектыўнае вытворчае або гандлёвае аб’яднанне, якое ствараецца на сродкі яго членаў (напр. сельскагаспадарчая к., спажывецкая к.).

кааптава́ць

(лац. co-optare = выбіраць)

праводзіць кааптацыю.