Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дзюдо́

(яп. dziudo = майстэрства спрыту)

від спартыўнай барацьбы, заснаванай на японскай сістэме самаабароны без зброі.

дзю́за

(ням. Düse)

уст. сапло для распырсквання вадкасці.

дзю́кер

(ням. Düker, ад лац. ducere = весці)

водаправод, пракладзены пад рэчышчам ракі або канала, па схілах і дне яра, пад дарогай і інш.

дзю́на

(ням. Düne)

пясчаны пагорак, нанесены ветрам на марскім узбярэжжы; выдма.

дзюра́бль

(фр. durable = моцны, стойкі)

сорт азімай пшаніцы.

дзюралюмі́ній, дзюра́ль

(ад лац. durus = цвёрды + алюміній)

лёгкі і трывалы сплаў алюмінію і медзі з прымессю марганцу, магнію, крэмнію і іншых хімічных элементаў.

дзюро́метр

(ад лац. durus = цвёрды + -метр)

прыбор для вызначэння цвёрдасці розных матэрыялаў.

дзюруто́ль

(ад фр. dur = цвёрды + лац. oleum = алей)

цвёрды какосавы алей; выкарыстоўваецца ў мылаварэнні.

дзю́рэн

(ад лац. durus = цвёрды)

шчыльная матавая састаўная частка выкапнёвага вугалю, якая залягае слаямі ў яго пластах.

дзюшане́я

(н.-лац. duchesnea)

травяністая расліна сям. ружавых з жоўтымі адзіночнымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.