Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гнейсаграні́т

(ад гнейс + граніт)

тое, што і гранітагнейс.

гнетапсі́ды

(н.-лац. gnetopsida)

клас дрэвавых, кустовых раслін або ліян аддзела голанасенных з супраціўным цэльным лісцем.

гне́тум

(н.-лац. gnetum, ад малайск. gnemon)

ліяна класа гнетапсідаў з шырокім лісцем, пашыраная ў тропіках; дае грубае валакно, ядомае насенне, алей.

-гнозія

(гр. gnosis = пазнанне, веды)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «веды», «веданне».

гном

(ням. Gnom, ад н.-лац. gnomus)

1) пачварны карлік у заходнееўрапейскай міфалогіі, які быццам бы ахоўвае падземныя скарбы;

2) перан. тое, што і карлік 1.

гно́ма

(гр. gnome = думка)

кароткі выраз павучальнага характару ў форме верша або рытмізаванай прозы; вершаваны афарызм.

гно́ман

(гр. gnomon)

старажытны астранамічны інструмент, які складаецца з вертыкальнага стрыжня на гарызантальнай пляцоўцы; зараз выкарыстоўваецца толькі як сонечны гадзіннік.

гно́стык

(лац. gnosticus, ад гр. gnostikos = пазнавальны)

паслядоўнік гнастыцызму.

гнотабіёты

(ад гр. gnotos = бачны + біёта)

жывёлы, вырашчаныя ва ўмовах поўнай стэрыльнасці, свабодныя ад мікраарганізмаў, вірусаў і макрапаразітаў; выкарыстоўваюцца для эксперыментальнай работы.

гнотабіяло́гія

(ад гр. gnotos = бачны + біялогія)

галіна эксперыментальнай біялогіі, якая займаецца атрыманнем і вырошчваннем лабараторных жывёл, у арганізме якіх зусім адсутнічаюць мікраарганізмы, гельмінты, членістаногія.