Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бензало́н

(ад бензол)

валакно, вырабленае на аснове полівінілавага спірту-полікрылнітрылу.

бензальдэгі́д

[ад бенз(ол) + альдэгід]

арганічнае злучэнне, бясколернае масляністае рэчыва з пахам горкага міндалю; выкарыстоўваецца пры вырабе пахучых рэчываў, фарбавальнікаў.

бензана́л

(ад бензол)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры лячэнні розных формаў эпілепсіі.

бензанафто́л

(ад бензол + нафтол)

арганічнае злучэнне, белы крышталічны парашок; выкарыстоўваецца як дэзінфіцыруючы прэпарат пры захворванні органаў стрававання.

бензафі́льтр

(ад бензін + фільтр)

прыбор для фільтравання бензіну.

бензацыстэ́рна

(ад бензін + цыстэрна)

цыстэрна для захоўвання і перавозкі бензіну; вагон або аўтамашына з такой цыстэрнай.

бе́нзель

(гал. bendsel = літар. завязка)

мар. перавязванне двух тросаў тонкім тросам або лінем.

бензіды́н

[ад с.-лац. benzoe = духмяны сок + гр. dyn(amoo) = узмацняю]

арганічнае злучэнне, бясколерныя крышталі, якія цямнеюць на святле і паветры; выкарыстоўваецца для вырабу фарбавальнікаў.

бензі́л

(ад с.-лац. benzoe = духмяны сок)

прасцейшы спірт араматычнага рада, бясколерная вадкасць з прыемным пахам.

бензілпеніцылі́н

(ад бензіл + пеніцылін)

антыбіётык, які выкарыстоўваецца пры запаленчых працэсах.