Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

густ

(польск. gust, ад лац. gustus)

1) адчуванне і разуменне прыгожага (напр. літаратурны г., мастацкі г.);

2) схільнасць, любоў да чаго-н.;

3) манера, стыль;

не па густу — не да спадобы, не па душы.

гу́та

(польск. huta, ад ням. Hutte)

даўнейшая плавільня, шклозавод.

гуталі́н

(ад ням. gut = добры)

тое, што і вакса.

гутапе́рча

(англ. guttapercha, ад малайск. getah = жывіца + pertja = гатунак дрэва)

пластычнае арганічнае рэчыва, блізкае па сваіх уласцівасцях да каўчуку, якое атрымліваюць з зацвярдзелага соку некаторых раслін; выкарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне.

гута́цыя

(ад лац. gutta = кропля)

выдзяленне раслінамі кропляў вады праз спецыяльныя вусцейкі (гідатоды), што назіраецца ў цёплае і вільготнае надвор’е.

гу́ты

(лац. gutta = кропля)

упрыгожанні ў выглядзе дробных усечаных конусаў або цыліндраў пад трыгліфамі і над трыгліфамі і метопамі ў будынках дарычнага ордэра.

гу́фа

(ням. Hufe)

1) зямельны надзел селяніна ў сярэдневяковай Германіі;

2) нямецкая зямельная мера, роўная 30 акрам.

гэ́бель

(польск. hebel, ад ням. дыялектнага hebel)

сталярны інструмент у выглядзе калодкі з клінам і шырокім лязом для стругання дошак.

гюве́ч

(тур. qüveć)

1) страва са смажанага мяса з гароднінай;

2) кансерваваная гародніна з мясам.

гюйс

(гал. geus)

флаг, які паднімаюць на ваенных караблях у час стаянкі на якары.