Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ка́ктусы

(лац. cactus, ад гр. kaktos)

сямейства травяністых або кустападобных паўднёвых раслін класа двухдольных з бязлістымі сакавітымі зялёнымі сцёбламі, пакрытымі калючкамі, з яркімі кветкамі.

кактэ́йль

(англ. cocktail = літар. пеўнеў хвост)

1) напітак з сумесі розных спіртных вырабаў (віна, лікёру, каньяку) з цукрам і вострымі прыправамі;

2) безалкагольны напітак з сумесі малака, фруктовага соку, марожанага.

какцы́ды

(н.-лац. coccoidea, ад гр. kokkis, -idos = костачка)

падатрад раўнакрылых насякомых, які аб’ядноўвае чарвяцоў і шчытовак; шкодзяць сельскагаспадарчым культурам і лесу.

какцыдыёз

(ад какцыдыі)

хвароба жывёл, часам чалавека, якая выклікаецца какцыдыямі.

какцы́дыі

(н.-лац. coccidiida, ад гр. kokkis, -idos = костачка)

атрад прасцейшых класа спаравікоў; паразітуюць у клетках эпітэлію жывёл.

ка́ла

(н.-лац. calla)

дэкаратыўная расліна сям. ароідных з доўгачаранковым шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў суквецці з белым яйцападобным пакрывалам, пашыраная ў Паўд. Афрыцы; выкарыстоўваецца ў кветкаводстве Беларусі.

калабарацыяні́зм

(ад фр. collaboration = супрацоўніцгва)

здрадніцкае супрацоўніцтва з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд 2-й сусветнай вайны.

калабарацыяні́ст

(фр. collaborationniste)

здраднік, які супрацоўнічаў з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд 2-й сусветнай вайны.

калабо́ма

(гр. koloboma = адрэзаны кавалачак)

дэфект тканкі павек або абалонкі вочнага яблыка.

калаге́н

(ад гр. kolla = клей + -ген)

валакністы бялок, што з’яўляецца асноўнай састаўной часткай тканкі, з якой збудаваны косці, храсткі.