прапо́рцыя
(лац. proportio)
1) суразмернасць, суадноснасць частак цэлага паміж сабой;
2) мат. роўнасць дзвюх адносін (напр. 6:2 = 9:3);
3) колькасныя суадносіны паміж галінамі, стадыямі і элементамі вытворчасці;
4) суадносіны размераў частак архітэктурнага або мастацкага твора як адзін з асноўных прынцыпаў кампазіцыі.
прапрэ́тар
(лац. propraetor)
намеснік правінцыі ў Стараж. Рыме.
прарага́цыя
(лац. prorogatio = працягванне)
1) адтэрміноўка пасяджэння парламента па рашэнню манарха або прэзідэнта рэспублікі;
2) дагаворнае вызначэнне падсуднасці ў міжнародным праве.
прарэ́ктар
(ад лац. pro = замест + рэктар)
намеснік рэктара.
прас
(ням. Presse)
прылада для гладжання адзення і бялізны.
прасава́ць
(польск. prasować, ням. pressen)
гладзіць адзенне і бялізну прасам.
прасады́чны
(гл. prosodikos)
які датычыць з’яў вышыні, даўгаты і сілы інтанацыі або суадносін рытміка-інтанацыйных асаблівасцей у вершаванні.
прасвітарыя́не
(англ. presbyterian, ад гр. presbyteros = старэйшына)
прыхільнікі кальвінісцкіх цэркваў, што дзейнічаюць паза краінамі кантынентальнай Еўропы.
прасеміна́рый, прасеміна́р
(ад лац. pro = для + семінар)
уст. практычныя заняткі ў вышэйшых навучальных установах, мэтай якіх з’яўляецца падрыхтоўка студэнтаў да работы на семінарах.
праскамі́дыя
(гр. proskomide)
частка царкоўнага богаслужэння, калі рыхтуюцца святыя дары.