Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

меліто́за

(ад гр. meli, -itos = мёд)

цукрыстае рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах, напр. у эўкаліпце, цукровых бураках.

ме́лія

(н.-лац. melia)

дрэвавая або кустовая расліна сям. меліевых з перыстым лісцем і дробнымі кветкамі ў мяцёлках, пашыраная ў тропіках і субтропіках; лісце і карані выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

меліяідо́з

(ад гр. melis = меліда, хвароба аслоў + eidos = выгляд)

рэдкае інфекцыйнае захворванне жывёл і чалавека, якое паражае скуру і ўнутраныя органы; найбольш пашырана ў Паўд,Усх. Азіі.

меліяра́цыя

(лац. melioratio = паляпшэнне)

сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямельных угоддзяў асушэннем балот, абвадненнем, змяненнем структуры глебы вапнаваннем, пасадкай спецыяльных раслін і інш.

меліяры́зм

(ад лац. melior = лепшы)

ідэалістычны погляд на дабро і зло, прыхільнікі якога лічаць зло немінучым, але прызнаюць магчымым паступова пашыраць сферу дабра.

мело́дыка

(гр. melodikos = які адносіцца да мелодыі)

1) вучэнне аб мелодыі;

2) сукупнасць меладычных сродкаў, уласцівых твору, кампазітару, музычнаму стылю або кірунку.

мело́дыя

(лац. melodia, ад гр. melodia = напеў, песня)

1) паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае пэўнае музычнае адзінства;

2) музыкальнасць, меладычнасць (напр. м. верша).

мельдо́метр

(ад гр. meldo = расплаўляю + -метр)

прыбор для вызначэння тэмператур плаўлення тугаплаўкіх рэчываў.

мельпаме́на

(гр. Melpomene = імя апякункі трагедыі, адной з дзевяці муз у старажытнагрэчаскай міфалогіі)

сімвал сцэнічнага мастацтва.

мельхіёр

(ням. Melchior < фр. maillechort, ад Maillot і Chorier = прозвішча фр. вынаходцаў)

сплаў медзі з нікелем серабрыстага колеру; выкарыстоўваецца для вырабу пасуды, манет і інш.