клавулі́на
(н.-лац. clavulina)
базідыяльны грыб сям. рагацікавых, які трапляецца ў лясах на глебе, зрэдку на гнілой драўніне; ядомы.
кладагене́з
(ад гр. klados = парастак + -генез)
шлях эвалюцыі жывёльных арганізмаў, які прыводзіць да ўзнікнення ў выніку дывергенцыі вялікай колькасці відаў, родаў, сямействаў і г.д.
кладападые́ла
(н.-лац. cladopodiella)
пячоначны мох сям. адантасхізмавых, які трапляецца на вярховых сфагнавых балотах і ў азёрах, якія зарастаюць.
кладархі́ды
(н.-лац. cladorchidae)
сямейства гельмінтаў класа трэматодаў, кішачныя паразіты млекакормячых.
кладаспарыёзы
(ад кладаспорый)
хваробы раслін, якія выклікаюцца паразітычнымі грыбамі кладаспорыямі.
кладаспо́рый
(н.-лац. cladosporium)
недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які жыве на раслінных і жывёльных субстратах, у глебе.
кладзі́на
(н.-лац. cladina)
кусцісты сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчанай глебе ў лясах, на гнілой драўніне, купінах балот.
кладо́дый
(ад гр. klados = парастак + eidos = выгляд)
лістападобнае сцябло раслін, якое выконвае функцыі ліста (напр. у спаржы).
кладо́нія
(н.-лац. cladonia)
кусцісты сумчаты лішайнік сям. кладоніевых, які расце на пясчанай глебе ў лясах, на пнях, гнілой драўніне, купінах балот.
кладо́фара
(н.-лац. cladophora, ад гр. klados = парастак + phoros = які нясе)
ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў морах і прэсных вадаёмах.