Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кітайбе́лія

(н.-лац. kitaibelia)

травяністая расліна сям. мальвавых з зубчастым лісцем і буйнымі белымі кветкамі, пашыраная ў Паўн. Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

кіта́йка

(ад тат. Kytai = Кітай)

гладкая шаўковая тканіна, якую прывозілі з Кітая, а пазней і баваўняная тканіна мясцовых вырабаў.

кіфа́ра

(гр. kithara)

струнны шчыпковы музычны інструмент, падобны да ліры.

кіфо́з

(гр. kyphos = згорблены)

мед. скрыўленне хрыбта, пераважна груднога аддзелу, выпукласць назад пры некаторых захворваннях касцявой, мышачнай і нервовай сістэмы.

кі́цель

(ням. Kittel)

форменная куртка са стаячым каўняром.

кіч

(ням. Kitsch = халтура)

халтурная карціна, безгустоўны фільм або літаратурны твор.

кішла́к

(цюрк. kyšlak = зімоўе)

паселішча ў Сярэд. Азіі.

кішмі́ш

(цюрк. kišmiš, ад перс. kišmiš)

сорт вінаграду без костачак, а таксама разынкі з гэтага вінаграду.

кіяні́т

(гр. kyanite = блакітны)

мінерал класа сілікатаў пераважна блакітнага, сіняга колераў; на Беларусі трапляецца ў крышталічных сланцах і кварцытах; выкарыстоўваецца для атрымання сілуміну.

клаа́ка

(лац. cloaca)

1) падземны канал для сцёку нечыстот;

2) вывадная адтуліна, агульная для кішэчніка і мочапалавых органаў у земнаводных, паўзуноў, птушак, некаторых рыб і аднапраходных млекакормячых;

3) перан. што-н. брыдкае, агіднае (напр. засмечанае месца, амаральнае асяроддзе і інш.).