Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прагназі́раваць

(ад гр. prognosis = прадбачанне)

састаўляць прагноз будучага стану розных з’яў (прыродных, грамадскіх і інш).

прагнаты́зм

(ад гр. pro = наперад + gnathos = сківіца)

антр. выступанне сківіц уперад.

прагнаты́я

(ад гр. pro = наперад + gnathos = сківіца)

няправільны прыкус у чалавека, выкліканы празмерным развіццём верхняй сківіцы.

прагно́з

(гр. prognosis)

прадбачанне, прадказанне аб будучым развіцці і выніках якіх-н. падзей на аснове пэўных дадзеных (напр. п. надвор’я).

прагно́стыка

(гр. prognostikos = які прадбачыць)

спосабы складання прагнозаў.

прагра́ма

(гр. programma = аб’ява, распараджэнне)

1) план прадстаячай будучай дзейнасці, работ, мерапрыемстваў;

2) дакумент, у якім выкладзены асноўныя задачы і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі, асобнага дзеяча;

3) план правядзення свята, канцэрта, сходу, а таксама пералік нумароў, якія выконваюцца;

4) кароткі змест курса таго ці іншага прадмета, які вывучаецца ў навучальнай ўстанове;

5) апісанне алгарытма рашэння задачы для работы электронна-вылічальнай машыны.

прагра́ма-дыспе́тчар

(ад праграма + дыспетчар)

план дзеянняў, якім прадугледжваецца арганізацыя функцыяніравання і кіравання сукупнасцю устройстваў электронна-вылічальнай машыны або сістэмы такіх машын.

праграмі́раванне

(ад праграма)

складанне праграм рашэння матэматычных і інфармацыйна-лагічных задач на электронна-вылічальных машынах.

прагрэ́с

(польск. progres, ад лац. progressus)

1) паступальны рух наперад, пераход на больш высокую ступень у развіцці (напр. п. навукі, тэхнічны п.); проціл. рэгрэс, 2) змяненне да лепшага ў працэсе хваробы, у якой-н. рабоце і г.д.

прагрэ́сія

(лац. progressio = рух наперад)

рад лікаў, якія паслядоўна павялічваюцца або памяншаюцца так, што розніца або адносіны паміж суседнімі лікамі з’яўляюцца велічынёй пастаяннай (напр. арыфметычная п., геаметрычная п.).