Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

траўмато́лаг

(ад траўматалогія)

спецыяліст у галіне траўматалогіі.

траўматы́зм

(ад гр. traumatizo = наношу рану)

распаўсюджанасць траўм сярод насельніцтва і яго асобных груп, звязаных з пэўным відам прафесіі, занятку, з якой-н. сферай дзейнасці (напр. вытворчы т., бытавы т.).

траўматы́чны

(гр. traumatikos)

звязаны з траўмай.

трафабла́ст

(ад гр. trophe = ежа + -бласты)

знешні слой клетак у зародкаў млекакормячых на стадыі бластацысты.

трафала́ксіс

(ад гр. trophe = ежа + allaksis = абмен)

абмен ежай і выдзяленнямі залоз, які назіраецца ў некаторых грамадскіх жывёл, напр. у мурашак.

трафаро́т

(іт. traforetto = прадзіраўленае)

1) пласцінка з металу, кардону, фанеры, пластмасы, у якой прарэзаны літары або малюнкі, што дазваляе лёгка наносіць іх на плакаты, сцены і г.д.;

2) перан. узор, якога слепа прытрымліваюцца; шаблон.

трафафі́л

(ад гр. trophe = ежа + phyllon = ліст)

ліст вышэйшых раслін, які выконвае функцыю фотасінтэзу.

трафацы́ты

(ад гр. trophe = ежа + -цыты)

клеткі, якія пастаўляюць пажыўныя рэчывы і пластычныя матэрыялы для іншых клетак.

трафе́й

(лац. trophaeum, ад гр. tropaion = помнік перамогі)

1) зброя і ваенная маёмасць, захопленая ў пераможанага праціўніка ў час вайны;

2) перан. здабыча як сведчанне поспеху ў якой-н. галіне (напр. паляўнічыя трафеі).

трафі́чны

(н.-лац. trophicus, ад гр. trophikos)

1) які мае адносіны да трофіку;

2) звязаны з расстройствам жыўлення, абмену рэчываў (напр. т-ая язва).