Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мела́смія

(н.-лац. melasmia)

недасканалы грыб сям. танкастромавых, які развіваецца на лісці дрэвавых і травяністых раслін.

мелаты́пія

(ад мела- + -тыпія)

друкаванне нот друкарскім спосабам.

меле́на

(гр. melaina, ад melas, -anos = чорны)

чорны дзёгцепадобны кал як прымета крывацёку ў страўніку або стрававальным тракце.

ме́лес

(фр. mélasse)

кармавая патака, адходы цукровай вытворчасці.

меліёла

(н.-лац. meloila)

сумчаты грыб сям. меліёлавых, які развіваецца на лісці чарніц, брусніц, буякоў.

мелі́змы

(ад гр. melos = песня)

муз. невялікія адносна ўстойлівыя меладычныя ўпрыгожанні (групета, мардэнт, трэль, фаршлаг), разнавіднасць музычнай арнаментыкі.

мелілі́т

(ад гр. melinos = жаўтаваты + -літ)

пародаўтваральны мінерал, бясколерны або бледна-жоўты са шкляным бляскам.

меліні́т

(ад гр. melinos = жаўтаваты)

назва трынітрафенолу ў Расіі і Францыі ў канцы 19 — пач. 20 ст.; пікрынавая кіслата.

мелі́с

(ням. Melis, ад лац. mel, mellis = мёд)

сорт цукру-пяску, які атрымліваюць з белай патакі — пабочнага прадукту цукрарафінаднай вытворчасці.

мелі́са

(ад н.-лац. melisa, ад гр. melissa = пчала)

травяністая расліна сям. ясноткавых з зубчастым лісцем, што мае пах лімона, і дробнымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная ў Міжземнамор’і і субтропіках Азіі; лекавая і меданосная, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.