Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сусе́кс су́секс

(англ. Sussex = назва графства ў Англіі)

парода курэй мяса-яечнага напрамку, выведзеная ў Англіі.

суспендава́ць

(лац. suspendere)

гатаваць гетэрагенныя сумесі з вадкасці і завіслых у ёй цвёрдых часцінак.

суспензі́ўны

(с.-лац. suspensivus)

які прыпыняе, адкладвае;

с-ае вета — права кіраўніка дзяржавы (манарха або прэзідэнта рэспублікі) адмовіць у зацвярджэнні адобранага парламентам законапраекта.

суспе́нзія

(лац. suspensio = падвешванне)

вадкасць, у якой дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане.

суспензо́рый

(ад лац. suspensus = падвешаны)

мед. павязка ў выглядзе мяшочка для падтрымкі машонкі.

сута́ж

(фр. soutache, ад венг. sujtàs)

тонкі шаўковы або ваўняны плецены шнурок.

сута́на

(фр. soutane, ад іт. sottana = спадніца)

верхняе доўгае адзенне цёмнага колеру, якое каталіцкае духавенства носіць па-за службай.

сутарці́не

(літ. sutartine)

старадаўнія літоўскія шматгалосыя песні, пераважна жаночыя, якія выконваліся ў час працы, на вяселлях, суправаджалі танцы.

су́тры

(санскр. sutra = нітка)

старажытнаіндыйскія рэлігійныя, філасофскія, навуковыя трактаты.

сутэнёр

(фр. souteneur)

маральна паўшы чалавек, які жыве на сродкі прастытуткі.