Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

постканструктыві́зм

(ад пост- + канструктывізм)

фармалістычны кірунак у мастацтве і архітэктуры 20 ст., які развівае ідэі канструктывізму.

посткранія́льны

(ад пост- + лац. cranium = чэрап)

анат. размешчаны ззаду чэрапа.

постларва́льны

(ад пост- + лац. larva = лічынка)

паслялічынкавы, які ўтвараецца пры пераўтварэнні лічынкі ў дарослую форму.

постлю́дыя

(ад пост- + лац. ludo = іграю)

раздзел музычнага твора, звычайна інструментальнае заканчэнне раманса, песні.

постната́льны

(ад пост- + лац. natalis = які адносіцца да нараджэння)

які адносіцца да перыяду пасля родаў (напр. п-ае захворванне дзіцяці).

постпазі́цыя

(ад пост- + пазіцыя)

лінгв. становішча слова або сказа пасля іншага слова або сказа, звязанага з ім (параўн. прэпазіцыя).

постпаке́т

(ням. Postpaket, ад Post = пошта + Paket = пакунак)

цюк з пісьмамі, адрасаванымі ў адзін пункт.

по́стфіксы

(ад пост- + лац. fixus = прымацаваны)

лінгв. суфіксы і канчаткі, якія стаяць у слове пасля кораня.

постэмбрыяна́льны

(ад пост- + эмбрыянальны)

які мае адносіны да часу пасля вызвалення арганізма ад яйцавых і зародкавых абалонак; паслязародкавы.

по́тыя

(н.-лац. pottia)

лістасцябловы мох сям. потыевых, які расце на вільготных палях, схілах, агаленнях глебы.