Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сурдака́мера

(ад лац. surdus = глухі + камера)

памяшканне з гуканепранікальнымі сценамі, якое служыць для падрыхтоўкі касманаўтаў да работы ва ўмовах адсутнасці гукавых раздражняльнікаў.

сурдало́гія

(ад лац. surdûs = глухі + -логія)

раздзел медыцыны, які вывучае парушэнні слыху.

сурдапедаго́гіка

(ад лац. surdus = глухі + педагогіка)

раздзел дэфекталогіі, які вывучае працэсы навучання і выхавання дзяцей з парушэннямі слыху.

сурдатэ́хніка

(ад лац. surdus = глухі + тэхніка)

1) раздзел дэфекталогіі, які распрацоўвае тэхнічныя прыёмы навучання пры дэфектах слыху;

2) сукупнасць тэхнічных сродкаў, прызначаных для карэкцыі або кампенсацыі дэфектаў слыху.

сурдзі́на

(фр. sourdine, ад іт. sordina)

прыстасаванне, пры дапамозе якога аслабляецца гук у музычных інструментах.

сурду́т

(польск. surdut, ад фр. surtout)

мужчынскае верхняе адзенне накшталт пінжака з доўгімі поламі і адкладным каўняром.

сурма́1

(рус. сурьма, ад перс. surma = метал)

1) хімічны элемент, серабрыста-белы метал; ужываецца ў тэхніцы і медыцыне;

2) чорная фарба для валасоў, броваў.

сурма́2

(тур. suma, ад перс. sūmū)

старажытны беларускі і ўкраінскі духавы музычны інструмент у выглядзе доўгай драўлянай трубы.

сурма́ч

(тат., тур. surnačy)

музыкант, які іграе на сурме, трубач.

сурырэ́ла

(н.-лац. surirella)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. сурырэлавых, якая трапляецца ў прэсных, саланаватых і марскіх водах.