Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

суперта́нкер

(ад супер- + танкер)

танкер грузапад’ёмнасцю звыш 100 тыс. т.

суперты́п

(ад супер- + -тып)

аднаапаратная наборная літараадліўная машына, па канструкцыі блізкая да лінатыпу.

суперфасфа́т

(ад супер- + фасфаты)

мінеральнае фасфатнае ўгнаенне, якое атрымліваецца шляхам апрацоўкі фасфату кіслотамі.

суперфі́ніш

(англ. superfinish, ад лац. super = над + англ. finish = апрацоўка)

тонкая апрацоўка паверхні дэталей брускамі з абразіўных матэрыялаў.

суперэкспрэ́с

(ад супер- + экспрэс)

поезд, які развівае найбольшую хуткасць.

суперэлі́та

(ад супер- + эліта)

самае лепшае, адборнае насенне сельскагаспадарчых раслін, якое найбольш поўна перадае ўсе адзнакі і ўласцівасці пэўнага сорту.

супі́н

(лац. supinum)

нязменная дзеяслоўная форма, якая ўжываецца для абазначэння мэты пры дзеясловах руху ў некаторых індаеўрапейскіх мовах.

супіна́тар

(ад лац. supinare = адкідваць назад)

1) артапедычная вусцілка, якая ўкладваецца ў звычайны абутак пры пляскатасці ступні;

2) анат. адна з мышцаў, якія паварочваюць канечнасць вонкі.

супіна́цыя

(лац. supinatio, ад supinare = адкідваць назад)

1) рух перадплечча і кісці рукі, пры якім далонь паварочваецца наперад і ўгору, а вялікі палец ад сярэдняй плоскасці цела; паварот ступні, пры якім унутраны край яе паднімаецца, а знешні апускаецца (параўн. пранацыя 1);

2) пазіцыя ў фехтаванні, калі ўзброеная рука павернута далонню ўверх (параўн. пранацыя 2).

суплетыві́зм

(ад лац. supletivus = дадатковы)

лінгв. утварэнне формаў аднаго і таго ж слова ад розных асноў (напр. я — мяне, добры — лепшы).